В Гродно прошла церемония вручения премии имени А.И. Дубко в области культуры и искусства

Казiмiрчык Ганна Юр’еўна стала пераможцам намінацыі «Музыкант года» ў абласным штогадовым конкурсе імя А.І.Дубко «Творчыя дасягненні ў сферы культуры і мастацтва». Казiмiрчык Ганна Юр’еўна пачала сваю працу ў камерным хоре Гродзенскай капэлы ў 2014 годзе. З 2022 года працуе дырыжорам камернага хору Гродзенскай капэлы i артыстам камерна-iнструментальнага ансамбля «Капэла-jam». Таленавіты музыка, яркі прадстаўнік беларускай харавой школы мае ўласную, непаўторную манеру выканання.

Яе вялікім дасягненнем у справе папулярызацыі класічнай музыкі сталі больш за 40 сольных канцэртаў хора і 100 канцэртаў у складзе ансамбля. Рэпертуар Ганны Юр’еуны больш за 200 твораў, якія ахопліваюць 300-гадовы перыяд у развіцці сусветнай харавой спадчыны. Сярод іх творы А.Вівальдзі, І.С.Баха, В.Моцарта, Ф.Мендэльсона, Д.Шастаковіча, А.Бандарэнкi і іншых. Большая частка гэтай спадчыны прагучала ў г.Гродна і Беларусі ўпершыню. Сярод такiх твораў, была прадстаулена мiравая прэм’ера – Кантата «Радзiма» Андрэя Бандарэнкi якi з’яуляецца заснавацелем Гродзенскай капэлы. У 2025 годзе калектывамi камернага хору i ансамбля «Капэла-jam» здабыты пачэсныя перамогi на розных творчых спаборнiцтвах: студзень - Гран-пры Мiжнароднага канкурса г.Залец (Славенiя), люты першае месца ў Мiжнародным конкурсе г.Мiнск, сакавiк лаўрэат першай прэмii Мiжнароднага конкурсу «Артсiмфонiя» г.Масква, красавiк лаурэат другой прэмii Мiжнаронага конкурсу «Музычны мiр» г.Мiр (Беларусь). Удзел Ганны Юр’еуны ў праграмах Капэлы ў якасці дырыжора хору, кiраўнiка i выканаўцы у складзе ансамбля «Капэла-jam» спрыяе поспеху гэтых праграм сярод слухачоў і павышэнню выканальніцкага ўзроўню ўсяго калектыву.

туризм и путешествия